Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/477

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Багдановіч уважліва спыняецца ў артыкуле на заслугах Самійленкі, як пісьменьніка, які перанёс у украінскую поэзію заходня-эўропейскія формы. Як вядома, М. Багдановіч паставіў для сябе і зьдзейсьніў тую-ж задачу ў адносінах да беларускае поэзіі.

13. Грицько Чупринка (1879—1919). Перадрук з „Украинской жизни“ 1916 г. №№ 11-12.

Да 79 стар. …среди поэтов всех трех русских литератур. М. Багдановіч карыстаецца сучаснай яму тэрмінолёгіяй, якая аб‘яднала мову і літаратуру расійскую, беларускую і украінскую пад аднэю назваю. Аб тэрміне „русский“ гл. заўвагу да артыкулу № 3 „Кароткая гісторыя беларускае пісьменнасьці“. Н. М. Языков (1803-1846) малодшы сучасьнік Пушкіна, поэта, які аддаў немалую даніну вакхічным мотывам.

Да 80 стар. Городецкий — гл. увагу да артыкулу „Глыбы і слаі“ (№ 2). У сваіх раньніх зборніках С. М. Гарадзецкі імкнуўся выявіць стыхійную, поўную буйнага жыцьця паганскую Русь.

У канцы артыкулу (5 радок зьнізу) ва „Украинской жизни было выдрукавана, не безусловно, не бесплатно“. Камісіяй такое надрукаваньне было палічана за памылку і выпраўлена ў поўнай узгодненасьці з зьместам на „бесславно“ і „бесплодно“.

14. Поэзия гениального ученого. Друкуецца з аўтографу (I, 8).

Артыкул ня скончаны. Напісаны быў чытэльна, на паасобных старонках гэткага выгляду, як звычайна поэта пісаў для рэдакцый. Апошнія старонкі рукапісу загубіліся і сярод аўтографаў поэты не знайшліся.

Зважаючы на характар пісьма аўтографу, яго можна аднесьці да 1911 году, прычым магчыма, што ён быў напісаны ў зьвязку з сьвяткаваньнем 200-лецьця дня нараджэньня М. В. Ламаносава.

Да 97 стар. …И поэзия и наука имеют… одну и ту же… цель: удовлетворение познавательной потребности человека… Положение это настолько прочно установлено… Багдановіч…, як відаць, мае на ўвазе творчасьць францускага поэты Ренэ Гіля (нарадзіўся ў 1862-м г.) і створаную ім тэорыю навуковае поэзіі. У Расіі Ренэ Гіль быў вядомы дзякуючы часопісі расійскіх сымболістых „Весы“, супрацоўнікам якой ён быў.

Да 100 стар. И нечто тютчевское слышимся в другом варианте этой последней мысли… Косьмічныя пачуцьці выяўлены Тютчевым у многіх вершах, прысьвечаных прыродзе.

15. Дрожжин. Юбилейная памятка. Перадрук з газ. „Голос“ 1913 г.

16. К генеологии одного стихотворения. Выдаецца з аўтографу (I, 12).

Аўтограф напісаны чытэльна, як відаць для адсылкі ў рэдакцыю аднэй з часопісаў, дзе М. Б. друкаваў свае творы. У аўтографе ёсьць аўтарская дапіска: „адрес мой: Ярославль, редакции газ. „Голос“. З прычыны таго, што супрацоўнічаць у „Голосе“ М. Б. пачаў з 1913-га году, можна лічыць, што артыкул напісаны быў не раней 1913-га году, прычым характар пісьма нагадвае рукапісы 1915-га году.

17. Одинокий. Перадрук з газэты „Голос“, 1914 г. № 226.