Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.

1.

1910.

Малую літаратурную спадчыну пакінуў нам І. Няслухоўскі, усяго толькі дзюжыну вершаў… Але прычыну гэтага трэба шукаць не ў бясплоднасьці таленту песьняра, а ў агульным характары таго часу, на каторы прыпадае яго пісьменьніцкая праца. На вялікі жаль гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз-жа і зацісківалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыцьцё якась пашарэла і прынікла. Ня трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне ня было, бо нацыянальная сьвядомасьць не магла разьвіцца ў народзе бяз помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца. Праўда, на вялікім абшары нашага краю патроху зьяўляліся людзі, так ці сяк дарабіўшыяся да нацыянальнага самапачуцьця, а разам з тым ужо пачала аджываць і замершая лет на 15 беларуская пісьменнасьць: [перадрукоўваўся] Марцінкевіч, зьявілася колькі ксёнжачак Ельскага, пераклад Гаршынаўскага апавяданьня „Сыгнал“, вершы Бурачка, Каганца, Шункевіча і інш. Але да народу гэтыя творы бадай што не даходзілі, а спольшчаная і абруселая беларуская інтэлігенцыя пачытывала іх з усьмешкай, як нешта мілае, і у той-жа час бадай што ні для чаго непатрэбнае. „Надта-ж яно міла думаць думкі і, як дзеці, пушчаць пузыр з мыла“… Паміж яе мог здабыць вядомасьць хіба толькі „Тарас на Парнасе“, каторы і перавыдаваўся шмат раз. Пры гэткіх умовах пісьменьніцкая праца не магла быць колькі-небудзь напруджа-