Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

57.

ПАНУ АНТОНУ НАВІНЕ НА СПАМІН АД АЎТАРА[1].

Дзень добры, Пане! Вось Вам просты надпіс:
Ёсьць гэткая японская забаўка, —
Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва
Ў ваду — і робяцца яны цьвятамі.
Ўсё гэта мне згадалась мімаволі,
Калі чытаў я Вашую стацьцю
Аб вершыках «Вянка». І шлю падзяку
І цісну руку. Ваш М. Багдановіч.

1914.

  1. Прысьвячэньне на паасобніку „Вянка“.