56.
УСПАМІН.
«Дзень гэты — так пісаў Катул — Я белым каменем адзначу». Дасюль я рад, калі пабачу Алею, дзе пад ліпаў гул Мне парасонкам на пяску Штось ручкі мілыя пісалі. Што — не скажу. Вы адгадалі, І словы ўжо на языку.
1913.