Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

47.

∗     ∗

Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сьляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе ня пушчалі з ярма
І душу тваю абакралі, —
У ёй нават мовы няма.
Збудзіўшысь ад грознай бяды,
Ўвесь поўны сьмяротнай жуды,
Ты крыкнуць ня вольны: «Ратуйце!»
І мусіш ты «Дзякуй» крычаць.
Пачуйце-жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

1913.