Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/506

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

268. Я хацеў-бы спаткацца з вамі на вуліцы… Выдаецца з аўтографу, (папка IV, № 1 ст. 16-17). Працяг вершу I разьдзелу (№ 69), які мае біографічную цікавасьць.

269. Больш за ўсё на сьвеце жадаю я… Друкуецца з аўтографу — (п. IV. № 10, 15). Гл. ўвагі да вершаў №№ 262 і 264.

270. Буду сьніць і днямі і начамі… Друкуецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы XI, № 21. Адносіцца, мабыць, да цыклю вершаў аб „Ані“ (гл. ўвагу да в. 264).

271. Муар двума колерамі… Друкуецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы IV (№ 10, ст. 7).

272а. Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані… 272б. Цёмнавокая пані, канец! Выдаюцца з аўтографаў папкі IV (№ 10, ст. 13 і 15). Да першага з гэтых вершаў поэтам быў прыведзены эпіграф з А. Блока:
„Но знаю: не пройдет бесследно
Всё, что так страстно я любил —
Весь трепет этой жизни бедной,
Весь этот непонятный пыл“.
У простыя дужкі ўзяты няпоўнасьцю расчытаныя месцы.
Вершы цікавы, як узор працы поэты над абранай тэмай: першы — толькі нярыфмованы накід, другі — той-жа накід, але ўжо ўкладзены ў рыфмы.

273-276. Жанчына-маці. У гэты разьдзел у пачатку ўваходзіла каля дзесятка вершаў, але з дасылкаю ў верасьні 1926 г. ў Камісію нізкі вершаў „Каханьне і сьмерць“, якая зьмешчана ў канцы II разьдзелу пад №№ 185-198, некаторыя чарнавыя накіды прышлося выкінуць, бо яны зьяўляюцца роўналежнымі эскізамі з вершаў памянёнага цыклю.

273. Апусьціўшы густыя расьніцы… Друкуецца з чарнавога накіду, які захаваўся ў папцы IV, № 8, аркуш 17. Да гэтага вершу даецца зьнімак з аўтографу, як характэрны для рукі поэты ў чарнавых накідах.

274. Шчасьцем яна аж да краю… Друкуецца з аўтографу (п. IV, № 8, 17). Гэты чарнавы накід складаецца з дзьвёх строф. Пад № 274 друкуецца толькі першая строфа, таму што другая строфа, якая пачынаецца з радка „Шчыра мяне ты любіла“, зьмешчана пад № 193 у вершы „З ёнкам дзіцё ты раджаеш“…

275. Прычасьціўся целу мацеры. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 4, 12).

276. Ласун. Друкуецца з аўтографу (п. IV, 13, 12).