Першы раз быў выдрукаваны ў „Н. Н.“ — 1911 г.
Варыянт „Н. Н.“:
8Там хоць сонца і далей…
168. Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У 11-м радку аўтарам ужыта ўтвораная на ўзор расійскае літаратурнае мовы форма дзеяпрыметніку цяперашняга часу „паўзушчы“.
169. Пэнтамэтры.
Перадрук з тэксу „Вянка“. Першыя два радкі былі выдрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г., № 28.
Варыянты „Беларускага Календара Н. Нівы“ 1913-га году:
1Ясныя, чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся,
2Але з зямлёю зьмяшаўшысь, гразьзю зрабіліся…
Аўтарскія папраўкі ў экзэмпляры „Вянка“ № 2: закасованы загаловак „Пэнтамэтры“ і напісаны „Элегічныя дысьціхі“.
З радок: „бліжыцца“ зам. „хіліцца“.
У 3-м пэнтамэтры 3-ці радок „прыбрэжнай страмніны“ — выраз запазычаны з расійскае мовы.
170. Непагодаю маёвай. Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
171. Сонэт. Першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 г.
Рукапісныя варыянты з п. № IV, № 6 ст. 2:
4Там жмненю зёрнаў у гаршку нашлі,
5Сухімі, пэўна, семяна былі…
7Збудзілася шчасьліва і буйна ўскаласілася
8Вясною тое збожжа на ральлі.
10Відаць, цяпер дарэмна не засьне.
11Зварушаны нарэшце дух народны,
12Каторы ўперад моцна рвецца, імкне,
14Як гучная прывольная крыніца,
15Што цераз глебу ўтрапіла прабіцца.
Зпапкі № IV, № 5. 15:
1Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі,
2Ліюцца ціха хвалі бела Ніла,
3
|
|
Стаіць разрытая даўнейшая магіла:
|
Ужо шмат тысяч год стаіць адна магіла…
|
Шмат тысяч год схаваныя ў зямлі.
|
4
|
|
Гавораць, — зёрнаў жменю у ёй нашлі…
|
У гаршчку пад ёй зярнятак шмат…
|
5
|
|
Замёрзшыя яны усе былі…
|
Сталецьці пад зямлёй замёрзшыя…
|
Бяз руху сотні лет былі яны ў зямлі
|
5
|
|
Сталецьці бяз жызьні ляжаўшыя ў зямлі…
|
Бяз руху, бяз жыцьця шмат…
|
6
|
|
Зямля радзімая іх сокамі ўспаіла,
|
І прабудзілася ў іх жыцьцёвая сіла…
|
7
|
|
І буйным коласам от…
|
Над імі сотні лет…
|
Яны-ж драмалі ўсё…
|
Сталецьці чарадой над сьветам прашлі.
|
Яны-ж… прарасьлі.
|