Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/478

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У экзэмпляры № 2 рукою аўтара верш закасованы, але новай пераапрацоўкі яго няма (гл. ўвагу да разьдзелу II).

110. Зімовая дарога. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № Варыянты „Н. Нівы“.
1.Шпарка коні бягуць чыстым полем.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).

111. Зімой. Верш выдаецца з „Вянка“, дзе ўпяршыню быў выдрукаваны.

112. Перад паводкай. Напісаны верш, як зазначана ў „Красавіку“, у 1910 годзе.
Першы раз надрукаваны ў „Н. Hіве“ 1912 г.
Варыянт „H. Нівы“:
16Распалі душу маю.
У 4-ым радку „ада сна“ (зам. „сну“) захоўваецца для рыфмоўкі з словам „вясна“ (2р.).

113. Падымі у гару… Верш упяршыню быў выдрукаваны ў „Вянку“.
Варыянты ў экзэмпляры № 1:
4А ў душы усе трывогі жыцьця.
5-8 радкі закасованы.
9Ёй ня трэба ні шчасьця, ні ласкі.
10Ў ёй няма ні нуды, ні клапот.
Варыянты ў экзэмпляры № 2:
1Добра у неба далёкае глянуць.

2 Я любуюся ім, як дзіця.
Робішся зноў, як дзіця.

3А ў душы і сьціхаюць і тануць
4Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
10Ў ёй няма ні нуды, ні клапот.
У 5-ым радку пастаўлена „хмару“ зам. „тучу“, каб пазбавіцца русіцызму і дзеля таго, што ў 12-ым радку поэтам ужываецца „хмара“.
У 8-ым радку русіцызм „струях“.

114. Па-над белым… Верш напісаны, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 2, у 1910 годзе. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № 21 пад загалоўкам „Маёвая песьня“.
Строфіка вершу ў тэксьце „Н. Н.“ іншая, чым у „Вянку“: кожныя 2 радкі тэксту „Вянка“ ў „Нашай Ніве“ злучаны ў адзін, і верш, гэтакім чынам, мае удвойчы менш радкоў.
Чарнавыя варыянты (п. IV. № 12):
7-8Ён скрыламі блешча, плешча, звоніць ледзьве чутна ў іх.
Варыянты з экзэмпляру „Вянка“ № 1:
15Альбо-ж то высокі…
24Толькі той, хто сам поэт.
Варыянты з экзэмпляру № 2:
9І ліецца ціха песьня
10Аб красе і вясьне.
12Навявае гэта мне?

115. Романс. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою поэты верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).