Гэта старонка не была вычытаная
трэбнейшыя рэчы: сякеру, нож, агніво, крэсала і шмат іншага. Рабілі так, бо думалі, што ўсё гэтае будзе патрэбна бацьку на тым сьвеце, як і на гэтым. Каб успакоіць бацькаву душу, чатыры разы на год спраўлялі «дзяды», на радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад’есьці. Думалі, што праз гэтае бацькава душа будзе памагаць ім у гаспадарцы і адверне ад іх усялякае ліха.
І ўсе іншыя русічы таксама пакланяліся душам бацькоў. Апроч гэтага, пакланяліся яны сонцу, бо ад сонца найбольш залежала ўся іх гаспадарка, увесь іх быт…