Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/416

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вокны зіяюць, аж здаецца, быццам параход да краёў сьвятлом наліт. А вада-то ў Волзе густа-цёмная, і ад усяго гэтага сьвятла па ёй залатыя кругі разьбягаюцца, драбяцца, блутаюцца; днішчы параходаў нібы агнявымі водарасьлямі абрастаюць… Эх, ды што гаварыць: бачыць гэтае трэба, бачыць…

Але і ў дзень Ніжні ня менш красны. Пад’яжджаем да яго на параходзе, а ён-то ўвесь па гарэ паўзе, а гара ўся ў зелені. Праз зелень тую белы, а дзе і чырвоны крэмль выглядае. Гмахі ўсіх калёраў лепяцца, царкоўныя купалы ўздымаюцца, крыжы іх ад сонца аж зіхацяць… Краса!

А добра, што чалавек навучыўся скрозь бачыць красу, — памаўчаўшы, ізноў зьвярнуўся ён да мяне. — Аб гэтым я многа думаў, жывучы ў Нарымскім краю, бо і там я пабываў. Які-такі наш Нарымскі край, — казаць ня буду, бо і самі, пэўна, добра ведаеце. Адно толькі скажу: ночы там доўгія, цёмныя, бязьмесячныя. Цягнуцца яны, цягнуцца, і, здаецца, канца ім няма. Але і ў дзень прыемнага мала: сьнег, адзін сьнег навакол, куды ні глянь, усё сьнег ляжыць ды яшчэ да таго-ж з неба валіцца. З расьлін адны толькі скарлючаныя бярозкі спатыкаюцца; праўда, летам яшчэ мох ёсьць, а к восені журавіна пасьпявае, але гэтулькі тады рожнай машкары зьявіцца, што і лету ня будзеш рад; ледзь-ледзь не зьядае яна чалавека. Цяжкае і прыкрае там жыцьцё. А іншы раз нават страшна зробіцца, — так ясна бачыш усю сваю бяспомачнасьць перад суровай зямлёй. І розныя думы спакою не даюць: усё маячацца тыя часы, калі калматы чалавек хадзіў па беднай і няпрыветнай зямлі і патроху, на працягу доўгіх тысяч лет, рабіўся з чатырохногага двуногім. Перарабляўся ён, падвышаў свой розум, — а разам з тым павінна была расьці ў яго душы бяскрайная, трывожная нуда, бо зямля наша сувора, жорстка, невясёла, і так няцьвёрда на ёй існаваньне чалавека. Няглыбока ўвайшлі ў зямлю яго карэні. І калі чалавек спатыкаўся з якой-небудзь нястрыманай і грознай сілай зямлі, каторая вось-вось прыдушыць яго, зламае, растопча, — тады чуцьцё гэта з цёмнай глыбіні душы прасачывалася ў гару, залівала мазгі, ахапляла ўсяго чалавека, і ён… Ну, што ён мог зрабіць? Хіба толькі, згадаўшы