Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/332

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
КАХАНЬНЕ.

ЖАНЧЫНА-МАЦІ.

262.

∗     ∗

Вы так часта пазіралі ў люстру
І ніколі — да мяне у вочы,
Дзе вы таксама адбіваецеся
У чорных бліскучых зрэнках —
Гэтых дробненькіх, круглых люстэрках.
Але згіне з люстры Ваш вобраз
І сьледу ня кіне;
А ў маёй душы
Яму ўжо ня згінуць.