Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/330

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

260.

∗     ∗

Сягоньня ноччу я ў царстве казкі:
Звычайны сьвет растануў, зьнік,
У сінім небе з-пад палумаскі
Глядзіць прыгожа маладзік.

Вось ён схаваўся у вуалецьце —
Празрыстай хмаркі серабры, —
Бо налякаўся [відаць], конфэцьці
Шматфарбных зорак у гары.

[Там сьнегавою хтось сыпле пудрай],
Каб цешыць свой вясёлы шал.
А я у песьні ня надта мудрай
[Апеў нябёс] каранавал.