Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/326

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

256.

∗     ∗

Ўстужку сінюю ўплятаю
У цябе, мая каса!
У таго, каго кахаю,
Сіні колер паяса.
Можа мілы здагадаецца,
[Ад чаго яна ўплятаецца],
Што ён сэрцу спадабаецца.


Ўстужку сінюю ўплятаю,
Як у мілага паяс.
Мо’ аб тым, што я кахаю,
Зразумее мілы ўраз.


Запляла-б я ўстужку сінюю,
Як у мілага паяс,
Ды баюся, [што паведаюць]
[Людзі розныя] аб нас.
Таварышкі здагадаюцца,
Для каго яна ўплятаецца.