255.
Аня, Анечка, Мая ёлачка зялёная! Ці віхуры цябе падламалі, Ці грымоты ўразілі? Ты ляжыш і не кранешся, — Вочкі ясныя закрыліся, Вусны бледныя стуліліся. Але што-ж мы, мае людзейкі, Засмуціліся? Ўжо табе не баліць, Ўжо табе давялося спачыць.