Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/318

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
БАЦЬКАЎШЧЫНА.

HАPOДНА-СЬПЕЎНЫЯ ТЭМЫ.

248.

∗     ∗

Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі,
Высахла, зьнікла з зямлі; не ласкаюць дрыжачыя
струйкі
Моцнае цела яго, бо ўзьляцелі ў гару на праменьнях
Парам празрыстым і там парабіліся стаею хмарак.
Але ня могуць яны пазабыць акіян многашумны —
На’т у нябёсах і стуль адбіваюцца ў гладзі люстранай.