247.
Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла, З сэрца зьнікла і злоба і жаль, Не падымуцца больш мае скрыдла, Ня умчусь я ў [сінюю] даль. Нудна [льюцца], марудны і серы, Каламутнымі хвалямі дні… Ой, чаму-жа надзеі і веры Пагасіў у душы я агні?..