Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

244.

ДВАЙНЯТКІ.

Нясьмела я цяпер стаўлю
Пад апавяданьнямі, вершамі і стацьцямі
Свой подпiс — Максім Багдановіч.

Хачу — і саромлюся і баюся,
І не магу паставіць Ваша імя.
А мне была-б радасна да болi
Бачыць яго поруч са сваім.

Яшчэ дзіцёнкам я чуў,
Што ёсьць на небе двайняткі-зоры,
Каторыя так блізкі [паміж сабой]
I так суцэльна зьліваюць сваё сьвятло,
Што нам здаюцца аднэю зоркаю.

Доля іх — гэта-ж наша доля.
Вы, і самі тое не прыкмячаючы,
Так многа далі мне,
Так напоўнілі сабой маё жыцьцё,
Што [ці-ж] магу я адказаць,
Заглянуўшы ў сваю душу:
Што там Ваша i што маё?
Вось чаму я пачуваю сябе вінаватым,
Калі я стаўлю пад рожнымi творамі
Толькi свой подпiс — М. Багдановіч.

Але няхай-жа ведаюць людзі,
Чытаючы iх,
Што гэта iм зоркі-двайняткі
Сьвяцілі аднэй зарой.