243.
Бывае, вада перапоўніць Ставок і праз бераг памкнецца; Калі-ж з яго [вышаў] лішак, [Дык] далей вада не бяжыць.
Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; ў гэту пору Струяцца апошнія хвалі, І сохне няшчасны ставок. З поэтамі так-жа бывае:
Адзін дае людзям ізьлішкі, Другі [ўсё, што мае]. Я гэткі: Пяю я з надтрэснутым сэрцам, Апошні свой скарб аддаю.