Гэта старонка не была вычытаная
І вось напаткаў ён сьмяротны удар,
— Так вецер суворы пяе —
І ўмёр праз нявесту адважны Оскар.
— Шкада нам, шкада нам яе.
Таміцца па ім Інгеборг без канца,
— Так вецер суворы пяе —
Няма ўсё Оскара, марскога байца.
— Шкада нам, шкада нам яе.
Над морам навісла скала, як сьцяна,
— Так вецер суворы пяе —
Штодня Інгеборг там чакае адна.
— Шкада нам, шкада нам яе.
І бачыць нарэшце: з далёкіх зямель
— Так вецер суворы пяе —
Ўвесь чорны Оскараў плыве карабель…
— Шкада нам, шкада нам яе.
І кінулась, скрыкнуўшы, ў мора яна
— Так вецер суворы пяе —
І ўжо не паднялася з цёмнага дна.
— Шкада нам, шкада нам яе.
|}