Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/293

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
З Э. ВЭРХАРНА.

231.

ПАЎСТАНЬНЕ[1].

Вуліца — ў руху кракоў,
Целаў і плеч, і працягнутых рук,
Рвушчыхся дзіка ў гару, як галіны кустоў.
Так і здаецца, што тут самой вуліцы рух,
Мкнушчай, лятучай, дрыжашчай ад сьлёз
Злобы, надзей і пагроз;
Вечара чырвань і золата крыюць яе.

Ў гуле трывожным званоў
Сьмерць устае.
Сьмерць усплывае са сноў
З вамі, агні і штыкі;
Колькі галоў
Ўзьдзеты у іх, як сарваныя груба цьвяткі!

Кашаль глыбокі гарматаў глухіх
Лічыць стагнаньні цякушчых гадзін,
Лічыць самотна, адзін:
Ўсе цыфэрбляты на пляцах крывых,
Быццам як вочы ў павеках бальшых,
Выбіў каменьняў ударыўшы град.
Часу звычайнага болей няма.
Душам адважным, ня маючым спыну ума,
У церазьмернасьці гэтых грамад.

На вуліц шэрыя каменьні
Шалёнасьць люнула ў гарэньні
Агнёў, у крыках, поўных сілы,

  1. Першыя 5 строф вершу Вэрхарна.