Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/288

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

228.

∗     ∗

Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі; за сталом
Задумчыва сяджу з рукою пад віском;
Ў вачох каханай зьнік пагляд мой; ціша хаты;
Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!
Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец;
Салодка стомлены, чакаю я вянец,
Гарачы шлюбны мрок, шалёнасьць першай ночы…
І гэта ўсё ісьці з душы маёй ня хоча,
Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод
Праз лютых месяцаў і скучных тыдняў ход.