Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны
Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы
Рой лісьцяў; омнібус, каторы грукаціць
Жалезам і між кол рыпяшчых ледзь сядзіць,
Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы,
Варочаючы ўкруг; і з люлькаю рабочы,
Дымяшчы, ідучы, гарадавому ў нос;
Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс;
Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю
Дзеля памый… Такі мой шлях, ідушчы к раю.
|