Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/267

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
З АРВЭРА.

209.

СОНЭТ.

Я тайну ў глыбіне душы хаваю,
Ў жыцьці мінутным — вечную любоў.
Няма ў ёй надзей, няма і слоў.
Аб ёй ня чула тая, што кахаю;
Уваг яе к сабе я не зьвяртаю;
Я ўсьцяж адзін, хаця-б і з ёй ішоў;
І я нічога да канца гадоў,
Ня сьмеючы прасіць, не атрымаю.
І хоць ласкавасьць бог надаў да ёй,
Яна прастуе пуціной сваёй
І шэпт маёй любві не пачувае.
Калі-ж, душою срогая, спаткне
Ёй поўны гэты верш — яна шапне:
«Хто-ж тая жэншчына?» — і не ўгадае.