203.
У паўночным краю на кургане Сасна адзінока стаіць; Абкутаўшысь лёдам і сьнегам, Як белай адзежынай, сьпіць. І бачыць у сьне яна пальму, Што ў дальняй паўдзённай зямле Самотна стаіць і нудзьгуе На спаленай сонцам скале.