Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

198.

∗     ∗

Белы крыж, пліта, пад ёй — магіла;
Мілым кветам рожа зацьвіла.
Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, —
Спарадзіла ў муках і лягла.

Усё мінулася — і боль, і гора —
Усё кудысь далёка адышло;
Але срогі надпіс: «Disce mori»
Нагадае, што з табой было.