Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/251

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

197.

∗     ∗

Тым вянкі суворай славы,
Што за край свой у баю
Жрэбі вынулі крывавы,
Напаткалі сьмерць сваю.

Ды слаўней вагітнай доля, —
Ў сэрцы маючы любоў,
За дзіцё зазнаці болі,
За дзіцё праліці кроў.

Слава тым, хто сілу мае
Сьмерць, ня дрогнуўшы, спаткаць,
Хто ў мучэньнях памірае,
Каб жыцьцё дзіцёнку даць!