Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

190.

ТРЫОЛЕТ.

Дзераўлянае яечка
Ты ўдаеш сабой зусім.
Адчыні яго, — а ў ім
Дзераўлянае яечка.
Гэтак сама чалавечка
Затаіўшы ў нетрах, тым
Дзераўлянае яечка
Ты удаеш сабой зусім.