Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/240

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
КАХАНЬНЕ І СЬМЕРЦЬ.

185.

∗     ∗

Хоць мы былі адны ў той час —
Я і зірнуць ня сьмеў на Вас,
І тое, што тады зрабілася,
Зьнянацку вышла, але ўраз.

Ня помню, як — я ручку ўзяў,
Ня помню, як — пацалаваў,
Ціхутка пальчыкі цалуючы,
Як да дзіцёнка, ўлад казаў:

«Сарока-варона кашку варыла,
Дзетак карміла;
Гэтаму дала, гэтаму дала,
А гэтаму не дала:

Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы
Ў чарапічцы.
Шух, шух, паляцелі
На другую ручку селі».