Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дасюль яшчэ яно пылае;
Здаецца — ўмёрла, але ўраз
Праб’ецца зноў, і прошлы час
Прад ім у згадках праступае,
Як пры агні ці цеплаце.

І конь крылаты да Парнаса
Мой дух імчыць тады, каб я
Былое апяваў пасьля.
Ды як знайсьці сьляды Пэгаса
На бруку места? Цяжка ўперш!
Спачынь-жа трохі, верны верш!

|}