Гэта старонка не была вычытаная
Таму з маленства палюбіла
Хавацца ў сад стары яна,
Дзе веяла дыханыне сна
І цішына ў паветры плыла,
І нярухомы быў спакой,
Маўляў у глыбіне марской.
Не калыхнуцца лісьцяў хвалі,
Ўспляснуўшы пенаю цьвятоў
Паверх чарэшнявых кустоў;
Кіпіць шум места дзесь там далі,
А тут і глуха і цямно, —
Не зварухне марское дно.
І забывала Вэроніка
Між зёлак з кніжкай аба ўсём,
А ўзгляне, — сад кіпіць жыцьцём:
Над ёю куст шыпшыны дзікай,
Бруяе блізка сонны чмель,
І горка пахне тонкі хмель.
Ізноў страніца за страніцай
Раскрытай кнігі шалясьціць;
Нячутна час кудысь бяжыць,
Раяцца думкі Вэронікі, —
Усё расьце душа яе
І ў паўнаце красы ўстае.
Калі-ж асеньнія навіны
Зьмянялі сад, калі з бяроз
Рваў лісьця вецер, а мароз,