Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
МАДОННЫ.

183.

У ВЁСЦЫ.

Lumen coeli, sancta rosa!
А. Пушкин.

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці
І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэйшая краса — ў іх зьлітнасьці жывой!
Артысты-маляры схіляліся прад ёй,
Жадаючы зьявіць цераз свае халсьціны
Пачуцьці мацеры у вобліку дзяўчыны.
Красы тэй сымволам, маць-дзева, стала ты, —
І глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты.
3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю,
А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю.
Мінулае сваё прыпамінаю я!
Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцьця
Шукаю сквапна штось трывожнаю душою,
І здараньне адно устае перада мною.

∗     ∗

Калісьці летняю рабочаю парой
Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой
З абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты
Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы,
Віднеліся ў сьцянах сьляпыя вокны іх,
І аж чарнелася салома стрэх гнілых.
Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала,
І мала што вакол хоць трохі аздабляла