Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

160.

ПЕСЬНЯРУ.

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдыя, быццам з каменьня.
Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Ня збудзіўшы сьвятога сумленьня.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, — ён, як звон, зазьвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменьняў.