159.
Сьвяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агню — краса жывая, Яна прыгожа і сьвятла.
Ўблізі матыль дрыжыць ад болю, Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткаў у ём.
Сьвяча гарыць. З яе ліецца За кропляй кропля, як раса, А матылёк ужо ня б’ецца: Табе ахвяра ён, краса!