Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

148.

∗     ∗

Ўстань, навальніца, мкні нанова,
Ўзвый, вецер, з ёю заадно!
У віхры уляціць палова,
Пакіне чыстае зярно.

Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсьплясьні ваду — і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.