130.
УСТУП.
Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі З прывольных палявых дарог, — І пракаціўся топат гулкі, І іскры сыпнулі з-пад ног.
У грудзі кволыя запала, Дачка каменьняў, места мне. Пачую я тэй іскры жала, — І верш аб месьце з сэрца мкне.