Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

93.

НАД ВОЗЕРАМ.

Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць бліскучыя, яркія ніці;
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: «Засьніце»..