92.
ВОЗЕРА.
Стаяў калісь тут бор стары, І жыў лясун у тым бары. Зрубалі бор, — лясун загінуў. Во сьлед яго ад тэй пары: Сваё люстэрка ён пакінуў.
Як у нязнаны сьвет вакно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыцьцё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, У цёмнай глыбіні хавае.