Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

86.

ВЕРШЫ БЕЛАРУСКАГА СКЛАДУ.

I. Бяседная.

А чалом, чалом, мае госьцейкі,
Сабірайцеся на бяседачку,
На бяседачку ў хату новую,
Ў хату новую — саcновую,
Ды за столікі кляновыя,
За абрусікі бялёвыя, —
Ой, бялёвыя-саматканыя,
У вузоры вышываныя.
Вышывала я у сем шаўкоў,
Вышивала каршуновы суд.
Ён суды дае — перасуд бярэ;
P большых птушак — хоць па пёрыйку,
А з драбнейшых — дык і цэлы хвост.
Прыхадзіў тут мужык-верабей,
Каршуну ў ногі кланяўся,
На сініцу-цешчу жаліўся.
Не дамовіў ён скаргі свае,
Як пачаўся і трэск і грук.
Успырхнулі ўсе, зьлякаўшыся,
Разьляцелісь, хто куды здалеў.
Каўка неяк затрымалася,
Ды і тая пахавалася, —
I вузораў не асталася.
Ды красна бяседа ня вузорамі,
А ласкавымі прыгаворамі;
Не ядвабнымі абрусамі,
А ласкавымі прымусамі.

1916.