Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

78.

∗     ∗

Сьцюжа, мрок… Я ізноў хвараваты.
Ў сэрцы — думак дакучных цяжар.
Заварыць-бы гарачай гарбаты,
Разагрэць-бы хутчэй самавар.

Запяе ён і тонка, і ціха,
Зазіяе на спод аганьком, —
I разьвеецца цёмнае ліха
Над маім абагрэтым кутком.

1915-16.