Ой, пайшла сабе Скірпуся на кірмаш,
Паглядзець, ці селязенькаў нямаш, —
Mo’ варона, мо’ сава,
Mo’ Скірпусенька ўдава.
Прадала яна каня,
Ўтаргавала селязьня,
Селязенька чубаценькага,
Маладога, зухаваценькага.
Пакупіўшы селязьня,
Мела клопату штодня:
Селязенька умываецца,
Сам на вулку узіраецца;
Узіраецца на вулічку,
Ці ня ўбачыць тую вутачку.
Селязенька — Івашачка,
Ён цалуецца з Наташачкай.
1915-16.
|