Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ручаі словаў, як раптам красуня, зьвярнуўшыся да татаркі, неспакойна спыталася: — „А маці? ты занясла ёй?“

— Яна сьпіць.

— А бацьку?

— Занясла; ён сказаў, што прыдзе сам падзякаваць рыцару.

Яна ўзяла хлеба і паднясла яго да рота. З нявымоўнаю насалодаю пазіраў Андрый, як яна ламала яго зіхацеўшымі пальцамі сваімі і ела; і раптам успомніў аб шалеўшым з голаду, які сканаў на вачох у яго, праглынуўшы кавалак хлеба. Ён пабялеў і, схапіўшы яе за руку, закрычаў: „Годзі! ня еш болей! Ты гэтак доўга ня ела, табе хлеб будзе цяпер атрутаю.“ І яна апусьціла тут-жа сваю руку, паклала хлеб на паўмісак і, як пакорнае дзіцянё, глядзела яму ў вочы. І няхай выказала-б чыё-нібудзь слова… але ня ўладны выказаць ні разец, ні кісьць, ні высока-магутнае слова таго, што відаць іншы раз у вачох дзяўчыны, а ні таго ласкавага пачуцьця, якім ахапляецца той, хто глядзіць у гэткія дзявочыя вочы.

— „Царыца!“ — гукнуў Андрый, поўны і сардэчных, і духовых, і розных лішкаў: — „Што табе патрэбна, чаго ты хочаш? — загадай мне! Задай мне службу самую немагчымую, якая толькі ёсьць на сьвеце, — я пабягу спаўняць яе! Скажы мне зрабіць тое, чаго ня ў сіле зрабіць ніводзін чалавек, — я зраблю, я загублю сябе. Загублю, загублю! і загубіць сябе дзеля цябе, прысягаю сьвятым крыжам, мне гэтак соладка… але ня ў сіле сказаць таго! У мяне тры хутары, палавіна табуноў бацькавых мае, усё, што прынясла бацькаві маці мая, што нават ад яго хавае яна, — усё маё. Гэткае ў нікога няма цяпер у казакоў нашых зброі, як у мяне: за адну ручку мае шаблі даюць мне найлепшы табун і тры тысячы авечак. І ад усяго гэтага адмоўлюся, кіну, спалю, затаплю, калі толькі ты выгаварыш адно слова, або хоць толькі