Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

была капліца; прынамсі, да сьцяны быў прыстаўлены вузенькі столік у выглядзе аўтарнага прастолу, і на ім відаць было блізка што зусім сьцёрты, паліняўшы абраз каталіцкае Мадонны. Невялічкая сярэбраная лямпачка, перад ім вісеўшая, ледзь-ледзь асьвятляла яго. Татарка нахілілася і падняла з зямлі пакіненую мядзяную лятарню на тонкай, высокай ножцы, з вісеўшымі навокал яе на ланцужкох абцужкамі, шпількаю дзеля папраўляньня агню і гасільнікам. Узяўшы яе, яна запаліла агнём ад лямпы. Сьвятло ўзмацнела, і яны ідучы разам, то асьвятляючыся моцна агнём, то накідаючыся цёмным, як вугаль ценем, прыпаміналі сабою абрывы Гэрардо dalle notti. Сьвежы, кіпучы здароўем і юнацтвам твар рыцара выказваў моцную процілежнасьць з пахудзелым і зьбялелым тварам яго спадарожніцы. Праход стаў крыху шырэйшы, так што Андрыю можна было выпрастацца. Ён з цікавасьцю разглядаў гэтыя земляныя сьцены напомніўшыя яму кіеўскія пячуры. Так-жа сама, як і ў пячурах кіеўскіх, тут відаць было паглыбленьні ў сьценах, і стаялі дзе-ня-дзе дамавіны; часам пападаліся нават проста чапавечыя косьці, якія ад сырасьці зрабіліся мягкімі і рассыпаліся ў муку. Відаць, і тут таксама былі сьвятыя людзі і хаваліся таксама ад сьвецкіх бураў, гора і прынадаў. Сырасьць дзе-ня-дзе была вельмі моцная: пад нагамі ў іх іншы раз была проста вада. Андрый павінен быў часта затрымлівацца, каб даць адпачыць сваёй спадарожніцы, якое змога аднаўлялася бесьперастанку. Невялічкі кавалак хлеба, праглынуты ёю, выклікаў толькі боль у жывеце, адвыкшым ад стравы, і яна заставалася часта бяз руху па колькі мінут на адным месцы.

Нарэшце, перад імі паказаліся маленечкія жалезныя дзьверы. „Ну, дзякуй Богу, мы прыйшлі“ — сказала слабым голасам татарка, крыху падняла руку, каб пастукаць, і ня мела сілы