Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па невялічкім бервяне перайшлі яны цераз ручай, за якім узвышаўся процілежны бераг, які здаваўся вышэйшым за быўшы ў іх ззаду і выступаў поўнаю прывальлю. Здавалася, што ў гэтым месцы быў моцны і пэўны сам па сабе пункт меставое крэпасьці; прынамсі, земляны насып быў тут ніжэйшым і не выглядаў з-за яго гарнізон. Але затое крыху далей паднімалася тоўстая манастырская сьцяна. Абрывісты край яе ўвесь аброс бур’яном, і на невялікай лагчыне паміж імі і ручаём рос высокі чарот, блізка што ў вышыню чалавека. На версе прывалі відаць было рэшту плоту, выдаваўшага калісьці быўшы гарод; перад ім — шырокія лісты лапуху; з-за яго тырчэла лебяда, дзікі калючы будзяк і падсоўнечнік, задзіраўшы вышэй за ўсіх іх сваю галаву. Тут татарка скінула з сябе чаравікі і пайшла басанож, падабраўшы асьцярожна сваю вопратку, таму што месца было гразкае і напоўненае вадою. Пралазячы паміж чаротам, спыніліся яны перад наваленым гальлём і фашыньнікам. Адхіліўшы гальлё, знайшлі яны род землянога скляпеньня — дзіру, мала чым большую за чэлюсьць хлебнае печы. Татарка, нахіліўшы галаву, увайшла першая; сьледам за ёю Андрый, нагнуўшыся, наколькі можна ніжэй, каб можна было пралезьці з сваімі мяшкамі, і хутка апынуліся абое ў поўнай цемры.


Андрый ледзь пасоўваўся у цёмным і вузкім земляным калідоры, ідучы за татаркаю і цягнучы на сабе мяшкі хлеба. „Хутка нам будзе відна“ — сказала праводніца: „мы падходзім да месца, дзе паставіла я лятарню.“ І запраўды, цёмныя земляныя сьцены пачалі пакрысе асьвятляцца. Яны дайшлі да невялічкага пляцыку, дзе, здавалася,