Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў іх, ён зумеўся, бачачы, што яны абодва парожнія. Трэ’ было нечалавечых сілаў, каб ўсё гэта зьесьці, тым болей, што ў іхнім курэні лічылася менш людзей, як у іншых. Ён глянуў у саганы іншых курэняў — нідзе нічога. Нявольна прыйшла яму да галавы прыказка: „запарожцы, як дзеці: калі мала — зьядуць, калі шмат — таксама нічога не пакінуць.“ Што рабіць? Быў, аднак-жа, здаецца, недзе на возе бацькаўскага палку, мяшок з белым хлебам, які знайшлі, абабраўшы манастырскую пякарню. Ён проста падыйшоў да бацькавата воза, але на возе яго ўжо ня было. Астап узяў яго сабе пад галаву і, расьцягнуўшыся тут-жа на зямлі, хроп на ўсё поле. Андрый схапіў мяшок аднэй рукою і рвануў яго раптам так, што Астапава галава ўпала на зямлю, а ён сам падскочыў зо сну і, седзячы з заплюшчанымі вачыма, закрычаў, як толькі мог: „Трымайце, трымайце чортавага ляха, ды лавеце каня, каня лавеце!“ — „Сціхні, я цябе заб’ю!“ — закрычаў ў перапудзе Андрый, замахнуўшыся на яго мяшком. Але Астап і без таго ўжо не гаварыў далей, прыціх і пусьціў гэткае храпеньне, што ад дыханьня варушылася трава, на якой ён ляжаў. Андрый баязьліва азірнуўся на ўсе бакі, каб даведацца, ці ня збудзіў каго з казакоў сонна броячы Астап. Адна чубатая галава, запраўды, падустала ў блізкім курэні і, павёўшы вачыма, хутка апусьцілася ізноў на зямлю. Перачакаўшы мінуты са дзьве, ён, нарэшце, адыйшоў з сваёю ношаю. Татарка ляжала, ледзь дыхаючы. „Уставай, хадзем! Усе сьпяць ня бойся! Ці паднімеш ты хоць адзін з гэтых боханаў, калі мне будзе нязручна забраць усе?“ Сказаўшы гэта, ён узяў сабе на плечы мяшкі, сьцягнуў, праходзячы каля аднаго воза, яшчэ адзін мяшок з просам, узят нават у рукі тыя боханы, якія хацеў быў аддаць нясьці татарцы, і крыху прыгнуўшыся пад цяжарам, ішоў адважна паміж радамі спаўшых запарожцаў.