Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі жывы чалавек, дык не ў пару завёў жарт — заб’ю з аднаго прыцэлу.“

У адказ на гэта прыява прыставіла палец да рота і, здавалася, маліла аб маўчаньні. Ён спусьціў руку і пачаў прыглядацца да яе ўважней. Па доўгіх валасох, па шыі і поўаголеных чарнявых грудзёх распазнаў ён жанчыну. Але яна была ня тутэйшая: увесь твар яе быў чарнявы, змучаны хваробаю; шырокі верх твару выступаў сільна над апаўшымі пад ім шчокамі; вузкія вочы паднімаліся дугавідным разрэзам дагары. Чым больш ён прыглядаўся да рысаў яе, тым болей знаходзіў у іх нешта знаёмае. Нарэшце, ён ня вытрымаў і спытаўся: „Скажы, хто ты? Мне здаецца, як быццам я знаў цябе, ці бачыў дзе-нібудзь?“

— Два гады назад таму, у Кіеве.

— Два гады назад, у Кіеве, — паўтарыў Андрый, стараючыся перабраць усё, што засталося цэлым у яго памяці ад ранейшага бурсацкага жыцьця. Ён паглядзеў яшчэ раз на яе ўважна і раптам крыкнуў на ўвесь голас: „Ты — татарка! служанка панначкі, ваяводзінай дачкі…“

— Чшш! — прамовіла татарка, злажыўшы з маліўшым выглядам рукі, дрыжучы ўсім целам і адвярнуўшы ў той-жа самы час галаву назад, каб бачыць, ці не прачхнуўся хто-нібудзь ад гэткага моцнага крыку, зробленага Андрыем.

— Скажы, скажы, чаму, як ты тут? — казаў Андрый, блізка што задыхаючыся, шэптам, які перарываўся штомінуты ад унутранага хваляваньня. — Дзе панначка? жывая яшчэ?

— Яна тут у месьце.

— У месьце? — сказаў ён, ледзь ізноў ня крыкнуўшы, і пачуў, што ўся кроў раптам прыліла да сэрца: — чаму-ж яна ў месьце?

— Таму, што сам стары пан у месьце: ён ужо паўтара года, як сядзіць ваяводаю ў Дубне.