Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і празрыстыя вобалакі, і самы сьвежы, прывабны, як марскія хвалі, ветрык ледзь гойдаўся на вяршочках травы і ледзь дакранаўся да шчокаў. Уся музыка, гудзеўшая ўдзень, заціхала і зьмянялася іншаю. Пярэстыя сусьлікі выпаўзалі з нораў сваіх, станавіліся на заднія лапкі і агалошвалі сьцеп сьвістам. Трашчаньне конікаў рабілася чутнейшым. Іншы раз чуўся з якога- нібудзь адзінотнага возера крык лебедзя і, як серабро, разлягаўся ў паветры. Падарожныя, спыніўшыся сярод палёў, выбіралі начлег, раскладалі агонь і ставілі на яго саган, у якім варылі сабе куліш: пара адлучалася і коса дымілася на паветры. Павячэраўшы, казакі клаліся спаць, пусьціўшы на траву спутаныя коні свае. Яны раскладаліся на сьвітках. На іх проста глядзелі начныя зоры. Яны чулі сваім вухам увесь нязьлічаны сьвет кузулек, напаўняўшых траву: увесь іхні трэскат, сьвіст, шарахценьне, — усё гэта гучна разьлягалася сярод ночы, ачышчалася ў сьвежым паветры і ўкалыхвала драмаўшы слух. Калі-ж хто з іх паднімаўся і ўставаў на час, дык яму здаваўся сьцеп усеяным бліскучымі іскрамі зіхацеўшых чарвей. Інады начное неба ў розных месцах асьвятлялася далёкім займішчам ад выпальванага на лугох і рэках сухога чарату, і цёмная вераніца лебедзяў, ляцеўшых на поўнач, раптам асьвятлялася сярэбрана-рожавым сьвятлом, і тады здавалася, што чырвоныя хусткі ляталі па цёмным небе.

Падарожныя ехалі бяз ніякіх прыгодаў. Нідзе не пападаліся ім дрэвы: усё той-жа бясконцы, вольны, прыгожы сьцеп. Часамі толькі ў баку сінелі вярхі далёкага лесу, што цягнуўся па берагох Дняпра. Адзін тольлі раз Тарас паказаў сыном на маленечкую, чарнеўшую ў далёкай траве, плямку, сказаўшы: „Глядзеце, дзеткі, вун едзе татарын!“ Маленькая галоўка з вусамі ўтаропіла здалёк проста на іх вочы свае, панюхала паветра, як гончы сабака, і, як сарня, прапала, ўбачыўшы,