Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разгульная замашка украінскае прыроды, і калі ўсе парэччы, перавозы, прыберажныя ўзгоркаватыя і добрыя месцы ўсеяліся казакамі, якім і ліку ніхто ня ведаў, і адважныя таварышы іхнія былі ў праве адказваць султану, захацеўшаму ведаць аб ліку іх: „Хто іх ведае! у нас іх параскідана па ўсім сьцепе: што байрак, дык казак“ (дзе маленечкі прыгорак, там ужо й казак). Гэта было запраўды нязвычайнае зьявішча рускае сілы: яго выбіла з народнае душы агніва бедаў. Замест ранейшых удзелаў, дробных гарадкоў, напоўненых сабакарнікамі і лоўчымі, заместа варожых між сабою і гандляваўшых гарадамі дробных князёў, паўсталі грозныя сёлы, курэні і ваколіцы, зьвязаныя агульнаю небясьпекаю і ненавісьцю проці нехрысьціянскіх жываедаў. Ужо вядома ўсім з гісторыі, як іхняя вечная барацьба і неспакойнае жыцьцё выратавала Эўропу ад нясьцішальных набегаў, пагражаўшых яе перакуліць. Каралі польскія, апынуўшыся заместа удзельных князёў, уладарнікамі гэтых шырокіх земляў, хоць і аддаленымі ды слабымі, зразумелі значэньне казакоў і выгады гэткага ваяўнічага, вартавога жыцьця. Яны падтрымлівалі іх і лісьліва адносіліся да гэткага палажэньня. Пад іхняю далёкаю ўладаю гэтманы, выбраныя з самых жа казакоў, перафармавалі ваколіцы і курэні ў палкі і акуратныя акругі. Гэта ня было сабранае шыхавое войска; яго ніхто ня ўбачыў-бы; але ў выпадку вайны і агульнага руху, у восем дзён, ня болей, кожны зьяўляўся на кані, ува ўсім сваім азброеньні, дастаўшы адзін толькі чырвонец платы ад караля, і ў два тыдні набіралася гэткае войска, якога ня мелі-б сілы набраць ніякія рэкруцкія наборы. Скончыўся паход, — ваяка адходзіў на сенажаці і ральлі, на дняпроўскія перавозы, лавіў рыбу, гандляваў, варыў піва, і быў вольны зазак. Сучасныя чужаземцы дзівіліся тады справядліва з нязвычайных здольнасьцяў яго. Ня было рамясла, якога ня