Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здарожылася, утамілася…“ (гэтае дзіця было дваццацёх з лішкаю гадоў і роўна ў сажань росту): „яму цяпер трэ’ было-б адпачыць і зьесьці чаго-нібудзь, а ён змушае яго біцца!“

„Э, дык ты пястунчык, як я бачу!“ казаў Бульба. „Ня слухай, сынку, маці: яна баба, яна нічога ня ведае. Якая вам пяшчота? Вашая пяшчота — чыстае поле ды добры конь: вось ваша пяшчота! А бачыце вось гэту шаблю? вось ваша маці! Гэта ўсё дрэнь, чым набіваюць галовы вашыя: і акадэміі, і ўсе тыя кніжкі, лементары і філёзофія, і ўсё гэта ка зна шчо — я пляваць на ўсё гэта!“ Тут Бульба прыгнаў у радок гэткае слова, якое нават і ня ўжываецца ў друку. „А вось, лепш я вас на тым-жа тыдні адпраўлю на Запарожжа. Вось дзе навука, дык навука! Тамака вам школа; там толькі набярэцеся розуму.“

„І ўсяго толькі адзін тыдзень быць ім у хаце?“ казала жаласна, з сьлязьмі на вачох, худашчавая старая маці: „і пагуляць ім, бедным, ня ўдасца; ня ўдасца і хаты роднае пазнаць, і мне ня ўдасца наглядзецца на іх!“

„Годзі, годзі выць, старая! Казак не на тое, каб марнаваць час з бабамі. Ты схавала-б іх абодвух сабе пад андарак дый сядзела-б на іх, як на курачых яйках. Ідзі, ідзі, ды стаўляй нам хутчэй на стол усё, што ёсьць. Ня трэба пампушак, медавікоў, макаўнікаў ды іншых пундзікаў; цягні нам цэлага барана, казу давай, мяды саракалетнія! Ды гарэлкі болей, ня з выдумкамі гарэлкі, не з разынкамі і рознымі вытрэбенькамі, а чыстае, пеннае гарэлкі, каб іграла і шумела, як шалёная.“

Бульба павёў сыноў сваіх у сьвятліцу, адкуль рэзва выбяглі дзьве харошыя дзяўчыны-прыслужніцы, у чырвоных маністах, прыбіраўшыя пакоі. Яны, як відаць, спалохаліся прыезду панічоў, ня любіўшых папускаць нікому, ці можа, проста, хацелі вытрымаць свой жаноцкі звычай: піснуць