Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ах, ты сякі-такі сыне! як! бацьку?“ сказаў Тарас Бульба, адступіўшы з зьдзіўленьнем колькі шагоў назад.

„Ды хоць і бацьку. За крыўду не пагляджу і ня спушчу нікому“.

„Як-жа ж ты хочаш са мною біцца? хіба на кулакі?“

„Ды ўжо на чым-бы там ні было“.

„Ну, давай на кулакі!" кажа Бульба, закасаўшы рукаў: „пагляджу я, што за чалавек ты ў кулаку!“

І бацька з сынам, заместа прывітаньня пасьля доўгае разлукі, пачалі садзіць адзін аднаму штурханцы і ў бакі, і ў паясьніцу, і ў грудзі, то адступаючы і аглядаючыся, то ізноў наступаючы.

„Глядзеце добрыя людзі: здурэў стары! зусім з глузду зьехаў!“ казала зьбялелая, худашчавая і добрая маці іх, стаяўшая каля парога і не пасьпеўшая яшчэ абняць ненаглядных дзяцей сваіх. „Дзеці прыехалі дамоў, больш як год іх ня бачылі, а ён здумаў няма ведама што: на кулакі біцца!“

„Ды ён добра б’ецца!“ казаў Бульба, спыніўшыся. „Дальбог, добра!“ казаў ён далей, крыху папраўляючыся: „гэтак, што хоць-бы на’т і не прабаваць. Добры будзе казак! Ну, як здароў, сынку! пацалуемся!“ І бацька з сынам пачаў цалавацца. „Добра, сынку! Вось гэтак лупцуй кожнага, як мяне тузіў: нікому ня спушчай! А ўсё такі на табе сьмешная вопратка: што гэта за вяроўка вісіць? А ты, Бэйбас, чаго стаіш і рукі спусьціў?“ казаў ён, зьвяртаючыся да малодшага: „што-ж ты, сабачы сыне, ня лупіш мяне?“

„Вось яшчэ што выдумаў!“ казала маці, абнімаўшая тымчасам малодшага. „І прыйдзе-ж да галавы гэткае, каб дзіця роднае біла бацьку! Ды быццам і да таго цяпер: дзіця маладое, гэтак