Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на аднэй пасьцелі, як малады з маладою? Ці мо’ хочаце вярнуцца дамоў ды абярнуцца ў недаверкаў, ды вазіць на сваіх плечах польскіх ксяндзоў?

— За табою, пане палкоўніку! за табою! — гукнулі ўсе, якія былі ў Тарасовым палку, і да іх перабегла нямала іншых.

— А калі за мною, дык за мною-ж! — сказаў Тарас, насунуўшы глыбей на галаву сабе шапку, грозна глянуўшы на ўсіх, якія заставаліся, паправіўся на кані сваім і крыкнуў сваім: — Не папікне-ж нас ніхто паганым словам! — А ну, гайда, хлопцы, у госьці да каталікоў! І сьледам за гэтым даў ён па кані, і пацягнуўся за ім табар з сту вазоў, і з ім шмат было казацкіх коньнікаў і пяхоты, і, адвярнуўшыся, гразіў вачыма усім, што заставаліся, — і гнеўны быў пагляд яго. Ніхто не пасьмеў затрымаць іх. На вачох у ўсяго ваяцтва адходзіў полк, і доўга яшчэ адварочваўся Тарас і ўсё гразіў.

Сумныя стаялі гэтман і палкоўнікі, задумаліса ўсе і маўчалі доўга, як быццам цісьненыя нейкім цяжкім прадвесьцем. Не дарма праракаваў Тарас: так усё і збылося, як ён праракаваў. Няшмат часу пачакаўшы, пасьля вераломнага паступку пад Каневым, устрэмлена была гэтманава галава на кол разам з шмат якімі з найбольшых саноўнікаў.

А што-ж Тарас? А тарас гуляў па ўсёй Польшчы з сваім палком, выпаліў восемнаццаць мястэчак, каля сараку касьцёлаў, і ўжо даходзіў да Кракава. Шмат пазабіваў ён рознае шляхты, зрабаваў найбагацейшыя і лепшыя замкі; парасьпячатвалі і паразьлівалі па зямлі казакі векавыя мяды і віны, захоўна трыманыя ў панскіх паграбох; пасеклі і папалілі дарагія сукны, вопраткі і судзьдзё, знаходжванае ў сьвірнах. — Нічога не шкадуйце! — паўтараў толькі Тарас. Ня ўважылі казакі чорнабрывых паненак, белагрудых, сьветлавокіх дзяўчат; каля самых аўтароў не маглі ўратавацца яны: запальваў іх Тарас разам з аўтарамі. Не адны бе-